СЁННЯ - ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ДРУКУ

  • 2024-05-05 09:17:43

Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Яно аб'ядноўвае людзей розных прафесій: журналістаў,
рэдактараў, выдаўцоў, пісьменнікаў, распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў – тых,
чыя праца заўжды неабходная і запатрабаваная.

Сучаснае жыццё цяжка ўявіць па-за інфармацыйнай прасторай.
Імкліва змяняюцца тэхналогіі, з'яўляюцца новыя рэсурсы і магчымасці для аператыўнага
атрымання інфармацыі, але працу людзей, занятых у гэтай сферы дзейнасці, цяжка пераацаніць.
Менавіта ад вас мы даведваемся першыя навіны, вы дапамагаеце нам быць у курсе падзей,
фарміруеце грамадскую думку, прымушаеце радавацца, засмучацца і суперажываць.

Жадаем вам моцнага здароўя, поспеху, натхнення, новых ідэй, яркіх уражанняў і творчых
адкрыццяў.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў