Новости Молодечно и Молодечненского района

В молодечненском бассейне начался ремонт (фото)

  • 2017-09-11 06:10:18
  • Вячаслаў Табулін

Пра гэта расказаў дырэктар СДЮШАР прафсаюзаў Павел Герасімюк.

Тэндар па аказанні будаўнічых паслуг выйграла ААТ «Будсэрвіс-Маладзечна».

— Мы загадзя прадумалі ўсе нюансы і дакладна вызначылі, дзе будуць трэніравацца плыўцы, пакуль завершацца рамонтныя работы, — адзначыў Павел Герасімюк, які нядаўна быў прызначаны дырэктарам СДЮШАР прафсаюзаў. — Удзячныя кіраўніцтву аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за разуменне і дапамогу. Нашы выхаванцы ў гэтыя дні разам з трэнерамі наведваюць басейны ў адзінаццатай і чатырнаццатай школах. Частка дзяцей трэніруецца ў басейне Маладзечанскіх электрычных сетак.

З  гонарам за вучняў

Маладзечанская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў — адна з найстарэйшых і самых вядомых на Міншчыне. За сваю больш чым 47-гадовую гісторыю (школа адкрылася 14 красавіка 1970 года) з гэтай установы выйшлі сотні разраднікаў, кандыдатаў і майстроў спорту, неаднаразовых пераможцаў рэспубліканскіх, міжнародных турніраў і нават прызёр і чэмпіён Паралімпійскіх гульняў па плаванні.

— У мяне нярэдка пытаюцца, у чым сакрэт поспехаў нашых вучняў, —  гаворыць намеснік дырэктара спартыўнай школы Віктар Мазнёў. — І я, не задумваючыся, адказваю: ля вытокаў усіх дасягненняў стаяць нашы трэнеры. Менавіта іх заслуга ў тым, што школа з году ў год пацвярджае званне адной з лепшых у рэспубліцы. Усе мы — і кіраўніцтва школы, і бацькі — вельмі ўдзячныя ім за карпатлівую працу і сапраўдны педагагічны талент. А яшчэ ў школе выдатна наладжаны трэніровачны працэс. Заняткі ў нашых выхаванцаў не спыняюцца нават у час летніх канікулаў. Традыцыйна выязджаем у нарачанскі край, дзе юныя спартсмены адпачываюць і трэніруюцца.

СДЮШАР прафсаюзаў правялі летнія канікулы ў спартыўна-аздараўленчым лагеры «Алімпіец», які быў арганізаваны на базе санаторыя «Нарачанка». Штодзённыя трэніроўкі праходзілі як на свежым паветры, так і ў басейне, а таксама ў спартыўнай зале.

Новы кіраўнік школы ў недалёкім мінулым сам займаўся спортам і не па чутках ведае, што даюць рэгулярныя трэ-
ніроўкі. Павел Герасімюк  наведваў і гэту спартыўную школу, мае першы разрад па плаванні. Значных вынікаў дабіваўся таксама ў лёгкай атлетыцы. Але захапіў яго з дзяцінства настольны тэніс. У 14 гадоў Павел паспяхова ўдзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Закончыў Дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і стаў першым трэнерам па гэтым відзе ў Маладзечне. Яго вучні былі ў складзе зборнай каманды вобласці і нават нацыянальнай зборнай, выйгравалі міжнародныя турніры ў Польшчы, Германіі, Швецыі, іншых краінах.
— З трэнерскай работай пакуль не планую развітвацца, — адзначыў у заключэнне П. Герасімюк. — У мяне займаецца 20 навучэнцаў ДЮСШ «Алімпік-2011». У спартыўна-забаўляльны цэнтр, дзе праходзяць заняткі па настольным тэнісе, я еду звычайна пасля рабочага дня. Асноўную ўвагу як дырэктар надаю арганізацыі трэніровачнага працэсу ў СДЮШАР прафсаюзаў. І паспяховае заканчэнне рамонтных работ у басейне лічу справай гонару.

Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.