Новости Молодечно и Молодечненского района

Скажем СПИДу «нет!»

  • 2017-12-09 08:39:44
  • Анжаліка Крупянькова


Яно прайшло ў памяшканні цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна.

Гэта праблема можа закрануць кожнага, яна даўно выйшла за рамкі медыцыны і стала сацыяльнай. Як зазначыла ўрач-эпідэміёлаг занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Маргарыта Працкова, на планеце жыве 36,9 мільёна чалавек, інфіцыраваных ВІЧ. Кожную мінуту ім заражаюцца 6-7 жыхароў Зямлі. У 2017 годзе ад прычын, звязаных з ВІЧ, ва ўсім свеце памерла каля мільёна чалавек. У Беларусі зарэгістраваны 24 тысячы хворых з ВІЧ-станоўчым статусам, у Мінскай вобласці — 3650, у нашым раёне – 95 (8 чалавек памерлі). У эпідэміялагічны працэс уцягнуты ўсе ўзроставыя групы насельніцтва.   
Яркім момантам мерапрыемства стала падвядзенне вынікаў фотаконкурсу «Жыццё ў колеры». Удзельнікі размяшчалі свае здымкі ў сацыяльных сетках у альбоме з аналагічнай назвай. Усяго было прадстаўлена каля 30 работ. Пераможцы вызначыліся па выніках інтэрнэт-галасавання. Трэцяе месца – у Надзеі Хацяевай з Аляхновіч, другой стала Яніна Хаміцэвіч з Відзеўшчыны. Пераможцам конкурсу прызнана Дзіяна Яхновіч з Маладзечна, карэктар ТАА «ЮрСпектр». Яна прапанавала вельмі дынамічны здымак сваёй дачкі – дзевяцігадовай Ульяны ў час выканання гімнастычнага элемента. Дзяўчынка другі год займаецца гімнастыкай у гарадскім спартыўна-забаўляльным цэнтры, паспяхова выступае на спаборніцтвах. Здымак быў зроблены на турніры ў Санкт-Пецярбургу, дзе Ульяна заняла трэцяе месца.

Наогул жа, спорту, прапагандзе здаровага ладу жыцця было прысвечана шмат конкурсных работ. Як і іншым захапленням – сцэне, музыцы, турыстычным паходам, экскурсіям, якія з’яўляюцца выдатнай альтэрнатывай шкодным звычкам, пустым заняткам і сумніўным кампаніям. Дзеці, моладзь акрамя вучобы абавязкова павінны нечым захапляцца, развіваць свае здольнасці ў студыях, гуртках, якіх шмат у нашым горадзе. Такая выснова неаднойчы гучала ў час правядзення раённай акцыі. Як прыклад гэтаму – выступленне на сцэне юных артыстаў з узорнай цыркавой студыі «Мара», вакалісткі Вікторыі Дайноўскай, рэпера Максіма Алескіў, выканаўцы Уладзіслава Скрыпніка. Закончылася акцыя флэш-мобам, у час якога ўдзельнікі з чырвонымі паветранымі шарамі ў руках на вуліцы выстраіліся ў форме чырвонай стужкі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.