Новости Молодечно и Молодечненского района

Рукапашны бой: Дубаневіч пацвердзіў свой тытул

  • 2017-01-21 11:11:20
  • Алег Бяганскі

У вагавой катэгорыі да 85 кг пераможцам стаў наш зямляк Андрэй Дубаневіч. Яго падтрымалі сябры па камандзе Руслан Бразоўскі і Раман Лапыцька (адпаведна 3-е і 4-е месцы).

— Узровень спаборніцтваў вельмі высокі, усе ўдзельнікі добра падрыхтаваныя, — гаворыць А. Дубаневіч. – І гэта не дзіўна. Міліцыянеры павінны ўмець прымяняць навыкі адзінаборстваў на практыцы як у час затрымання правапарушальнікаў, так і для папярэджання супрацьпраўных дзеянняў. На Маладзечаншчыне створана выдатная база для падрыхтоўкі спартсменаў. Гэта і дазволіла нашай камандзе паказаць нядрэнны вынік.

Андрэй Дубаневіч – чэмпіён Беларусі і неаднаразовы пераможца міжнародных турніраў па ушу, прызёр чэмпіянату Еўропы і ўдзельнік чэмпіянату свету па гэтым відзе адзінаборстваў. Супрацоўнік МУС служыць у Маладзечанскім аддзеле Дэпартамента аховы сем гадоў.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.