Пераможцы вызначаліся ў 13 відах праграмы. Так, першай сярод дзяўчат у спрынце на 50 метраў вольным стылем фінішавала Валерыя Завадская. Выхаванка ДЮСШ «Алімпік-2011» была мацнейшай таксама ў гэтым відзе на 100- і 800-метровай дыстанцыі. Яе поспех замацавалі сябры па камандзе Алег Вайшнаровіч і Данііл Пашкоўскі. Алег фінішаваў першым сярод хлопцаў у спрынце вольным стылем і хутчэй за ўсіх пераадолеў стометроўку на спіне, а Данііл паказаў лепшы час у плаванні батэрфляем на 200 метраў.
Астатнія перамогі на рахунку выхаванцаў СДЮШАР прафсаюзаў. Валерыя Вяль, напрыклад, была мацнейшай сярод дзяўчат у плаванні на спіне (100 і 200 м). Ірына Кажамякіна фінішавала першай на дыстанцыях 100 метраў батэрфляем і 200 метраў комплексным плаваннем. Сярод пераможцаў таксама Ксенія Дашкевіч, Глеб Весялоў, Мацвей Чэрнік, Іван Грыгор’еў, Максім Маляёнак, Ягор Бітэль, Кірыл Руды, Ягор Зуйкоў, Ульяна Чарняўская, Крысціна Ганчарык, Віталій Андросік, Ганна Сергіевіч, Аліна Цыбулька, Мурат Соніч, Мацвей Галкін і Паліна Дзянісік.
Па выніках раённых спаборніцтваў сфарміравана каманда, якая будзе абараняць гонар Маладзечаншчыны на абласным турніры Алімпійскіх дзён моладзі ў Барысаве.