Новости Молодечно и Молодечненского района

Кубок мира по боксу среди нефтяных стран выиграл молодечненец Дмитрирй Асанов

  • 2016-12-26 09:16:27
  • Вячаслаў Табулін

Спаборніцтвы сабралі больш за 150 спартсменаў з 16 краін. Барацьба за медалі вялася ў дзесяці вагавых катэгорыях сярод мужчын і ў чатырох — сярод жанчын.

— Нягледзячы на моцныя маразы, якія ўсталяваліся цяпер у сталіцы Саматлора, баксёрам на рынгу было вельмі спякотна, — расказаў Д. Асанаў. – Высокі ўзровень падрыхтоўкі дэманстравалі ўсе сапернікі, таму асабіста для мяне задача выйсці ў фінал была нялёгкай. І ўсё ж асабліва напружаным атрымаўся заключны паядынак, у якім за вышэйшую ўзнагароду давялося змагацца з мясцовым баксёрам. Але ў двух раўндах я быў значна мацнейшы за яго, таму і выйграў бой.

Паядынкі на ніжнявартаўскім рынгу праходзілі па правілах спаборніцтваў Міжнароднай асацыяцыі бокса па сістэме выбывання пасля першага паражэння.

Яшчэ два медалі на гэтых спаборніцтвах заваявалі таварышы Дзмітрыя  па зборнай Павел Кастрамін і Віталій Бандарэнка. Яны сталі бронзавымі прызёрамі турніру. Да таго ж у спрэчцы прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва бронзавы медаль выйграла Аліна Вэбер.  

Акрамя чэмпіёна і прызёраў Кубка ў склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі баксёры Вазген Сафар’янц, Міхаіл Далгалевец, Сяргей Нові-каў, Аляксандр Калееў, Ала Ярашэвіч і Яна Бутрым. Аднак да запаветнага п’едэстала яны не дабраліся.