Гульня трансліравалася па тэлебачанні, і балельшчыкі заўважылі, як цяжка яна складвалася для «зуброў» у самым пачатку. У першым тайме маладзечанцы больш абараняліся. Але адна з контратак усё ж скончылася ўзяццем варот «Шахцёра». Аднавілі раўнавагу гаспадары толькі ў другім перыядзе. Яны маглі нават выйсці наперад.
Не атрымалася. А вось маладзечанскія «зубры» выкарысталі адну з нямногіх магчымасцей і перад заключнай дваццаціхвілінкай захавалі перавагу. Лік 2:1 на карысць гасцей трымаўся амаль да канца матча. І толькі за 11 секунд да фінальнай сірэны салігорцы, гуляючы ў большасці, здолелі рэалізаваць колькасную перавагу — 2:2.
Лёс сустрэчы вырашыў авертайм. Удача была на баку «Дынама-Маладзечна».
14 жніўня маладзечанцы правядуць яшчэ адну гульню на выездзе з «Хімікам». 17, 19, 24 і 26 жніўня нашы хакеісты чакаюць сваіх балельшчыкаў на лядовай арэне Маладзечанскага спартыўна-забаўляльнага цэнтра. Уваход на дамашнія матчы «зуброў» у Кубку Беларусі вольны.