21.01.2017 14:11

Рукапашны бой: Дубаневіч пацвердзіў свой тытул

У Маладзечне прайшоў абласны чэмпіянат па рукапашных баях сярод падраздзяленняў Дэпартамента аховы.

Рукопашный бой. Рукопашный бой. "Маладзечанская газета"

У вагавой катэгорыі да 85 кг пераможцам стаў наш зямляк Андрэй Дубаневіч. Яго падтрымалі сябры па камандзе Руслан Бразоўскі і Раман Лапыцька (адпаведна 3-е і 4-е месцы).

— Узровень спаборніцтваў вельмі высокі, усе ўдзельнікі добра падрыхтаваныя, — гаворыць А. Дубаневіч. – І гэта не дзіўна. Міліцыянеры павінны ўмець прымяняць навыкі адзінаборстваў на практыцы як у час затрымання правапарушальнікаў, так і для папярэджання супрацьпраўных дзеянняў. На Маладзечаншчыне створана выдатная база для падрыхтоўкі спартсменаў. Гэта і дазволіла нашай камандзе паказаць нядрэнны вынік.

Андрэй Дубаневіч – чэмпіён Беларусі і неаднаразовы пераможца міжнародных турніраў па ушу, прызёр чэмпіянату Еўропы і ўдзельнік чэмпіянату свету па гэтым відзе адзінаборстваў. Супрацоўнік МУС служыць у Маладзечанскім аддзеле Дэпартамента аховы сем гадоў.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/zdorove-i-sport/item/825-rukapashny-boj-dubanevich-patsverdzi-svoj-tytul.html#sigProIdefd50b8d5f
Прочитано 1727 раз Последнее изменение 21.01.2017 14:11
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.