10.03.2017 16:10

«Мы хочам быць здаровымі»

Плакат з такім надпісам прымацавалі да вялікіх надзіманых шароў чырвонага колеру і выпусцілі ў неба навучэнцы нашага медыцынскага каледжа. Гэта стала апагеем марша-акцыі, прысвечанага Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.

«Мы хочам быць здаровымі» "Маладзечанская газета"

Актыўна прапагандуюць здаровы лад жыцця і ў мясцовым гандлёва-эканамічным каледжы, прадстаўнікі якога таксама далучыліся да акцыі. Калоны навучэнцаў і педагогаў з тэматычнымі плакатамі накіраваліся ад сваіх устаноў да кінатэатра «Радзіма» па найбольш ажыўленай пешаходнай зоне нашага горада. У выніку да іх далучыся і неабыякавыя да праблемы наркаманіі жыхары раёна. Разам яны паўдзельнічалі ў тэматычным флэш-мобе. Ён прайшоў у тэатралізаванай форме з танцавальнымі і музычнымі нумарамі, якія хутка падхоплівала публіка. Будучыя медыкі раздалі прахожым інфармацыйныя буклеты і лістоўкі. А ў кінатэатры «Радзіма» ўдзельнікі акцыі паглядзелі дакументальны фільм аб наркаманіі.  

— Такія мерапрыемствы важныя і неабходныя для падрастаючага пакалення. У сучаснай моладзі шмат спакус, і дарослыя, тым больш педагогі, павінны дапамагчы ім вызначыць правільныя прыярытэты. Мы імкнёмся звяртаць увагу навучэнцаў на праблемы неназойліва і даходліва і адразу прапануем альтэрнатыву, як можна разнастаіць і ўпрыгожыць жыццё. Напрыклад, гэта творчасць ці спорт, — зазначыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце медыцын-
скага каледжа Святлана Рушлевіч.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/zdorove-i-sport/item/1023-my-khocham-byts-zdarovymi.html#sigProId2fa4aaca3b
Прочитано 1686 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.