Новости Молодечно и Молодечненского района

Гульні «Беларусь - Казахстан»: на што здольныя маладыя хакеісты?

  • 2017-12-19 09:42:09
  • Вячаслаў Табулін

Першая гульня адбылася на лядовай арэне нашага горада ў пятніцу. Трыбуны ледзь умясцілі ўсіх жадаючых пахварэць за сваю дружыну. Напярэдадні галоўны трэнер зборнай Беларусі Дэйв Льюіс на прэс-канферэнцыі для журналістаў яшчэ раз падкрэсліў:

— Мэта застаецца ранейшай — прагляд новых хакеістаў. Мне ўжо вядома, як можа гуляць Паўловіч, напрыклад, або Хенкель. Яны атрымаюць шанс паказаць сябе ў будучых матчах. А цяпер асноўны ўпор будзем рабіць на праглядзе моладзі. Калі я не памыляюся, цяпер у нас дзесяць новых спартсменаў. Безумоўна, мы разлічваем на перамогу ў гэтых сустрэчах.

Беларусы, як і належыць гаспадарам, упэўнена пачалі гульню. Па колькасці кідкоў наша дружына значна перавысіла гасцей. Шмат непрыемных момантаў даставіў іх галкіперу наш «дынамавец» Дзмітрый Амбражэйчык. Некалькі разоў шайба пралятала побач са штангай. Але да завяршальнага выніковага ўдару справа не дайшла. Вароты саперніка так і засталіся «сухімі» ў першым перыядзе.
Пасля перапынку хакеісты зборнай Беларусі ўзмацнілі напор на саперніка. Тэмп гульні значна ўзрос. Зноў давялося папрацаваць галкіперу казахстанцаў, які дзейнічаў беспамылкова і выручаў сваю каманду. І толькі ў тыя хвіліны, калі госці засталіся ўтраіх на лёдзе, нашай зборнай удалося адкрыць лік. Колькасную перавагу рэалі-заваў Павел Варабей — 1:0. Яшчэ адну шайбу закінуў у другім перыядзе Артур Гаўрус — 2:0.

Ініцыятыву беларусы не ўпускалі да канца матча. Госці па-спрабавалі адыграцца і на апошніх хвілінах выпусцілі замест варатара шостага гульца. Літаральна адразу пасля розыгрышу шайбы форвард беларускай зборнай Павел Баярчук дакладным кідком з дальняй дыстанцыі адправіў яе ў пустыя вароты гасцей. Каб не выпрабоў-ваць лёс, трэнеры зборнай Казахстана ўсё ж вярнулі галкіпера на месца. З лікам 3:0 матч у Маладзечне і завяршыўся.
* * *
Паўторная таварыская сустрэча паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Казахстана па хакеі праходзіла ў суботу на лёдзе малога комплексу «Чыжоўка-Арэны». Тэлеканал «Беларусь 5» трансліраваў матч у прамым эфіры.

Па ўсім было відаць, што госці зрабілі належныя вывады пасля сустрэчы ў Маладзечне і пры-клалі нямала намаганняў, каб адразу са стартавага ўкідвання шайбы завалодаць ініцыятывай. Гэта ім удалося. Казахстанцы таксама скарысталі колькасную перавагу і першымі адкрылі лік.

Бліжэй да канца другога перыяду гульня выраўнавалася, а ў пачатку заключнай дваццаціхвілінкі нападаючы беларускай дружыны Максім Парфеевец аднаўляе раўнавагу — 1:1.

У асноўны час каманды не выявілі мацнейшага ў гэтым паядынку, а ў самым пачатку авертайма гаспадары атрымалі права гуляць у большасці. Гэту магчымасць выдатна скарысталі нападаючы нашай зборнай Віктар Туркін, які на 62-й хвіліне закінуў другую шайбу і такім чынам паставіў пераможную кропку ў барацьбе за перамогу — 2:1.

У складзе зборнай каманды нашай краіны ў гэтым сезоне пяцёра маладых гульцоў «Дынама-Мала-дзечна»: Артур Гаўрус, Раман Дзюкаў, Дзмітрый Амбражэйчык, Андрэй Бялевіч, Руслан Васільчук. Старэйшаму з іх Артуру Гаўрусу — 23 гады. Сярэдні ўзрост гульцоў нацыянальнай зборнай — 24 гады. Сярэдні рост — 183 см, вага – 87 кг.

Тэкст і фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.