Галы забілі Уладзіслаў Кнацько-Штэрк і Сяргей Корсак).
5 кастрычніка, гуляючы на выездзе з «Ашмянамі-БДУФК», выйгралі 1:0 (аўтар гола — Сяргей Новік).
Да заканчэння чэмпіянату камандам засталося правесці пяць-шэсць матчаў. Адрыў тройкі лідараў ад «пелетона» (гэта тэрмін з веласіпеднага спорту) праследавацеляў вельмі значны. Наў-рад каму ўжо ўдасца ўклініцца ў групу прызёраў.
Нагадаем, што згодна з рэгламентам федэрацыі футбола, два лепшыя прадстаўнікі другой лігі атрымаюць права пераходу ў першую лігу. Адначасова гэта і больш высокі ўзровень, бо гуляць там маюць права толькі прафесійныя футбольныя клубы, гульцы якіх атрымліваюць зарплаты па кантрактах.
З улікам таго, што ў турніры вышэйшай лігі знялося са спаборніцтваў мінскае «Тарпеда», у першай лізе ў наступным сезоне ўтворыцца свабодная вакансія. Згодна з рэгламентам, гэту вакансію прапануюць камусьці з моцных прадстаўнікоў другой лігі. Безумоўна, найлепшыя падставы атрымаць такую прапанову будуць якраз у трэцяга прызёра.
Адзначым паспяховае выступленне маладзечанцаў у другім крузе. Гэтаму паспрыялі перамены ў складзе. Трэнерам каманды і кіраўнікам клуба ўдалося ўзмацніць групу атакі, запрасіўшы выхаванца мясцовай школы Сяргея Корсака (1989 г.н.), які мае вопыт выступленняў нават у вышэйшай лізе за мінскіх «Крумкачоў», а таксама Сяргея Новіка (1993 г.н.) са складу «Андэрдога». Адбыліся перамены і на пазіцыі варатара. У аснове цяпер гуляе Антон Шунта (таксама з «Крумкачоў»). Падмяніць яго гатовы Вячаслаў Камінскі, які ўжо раней выступаў за нашу каманду, а потым спрабаваў сілы ў іншых калектывах.
Вельмі цікавай стала каляфутбольная атма-сфера на дамашніх матчах «Маладзечна». Су-працоўнікі клуба арганізуюць шмат так званых «актыўнасцей» для балельшчыкаў да пачатку сустрэч і ў іх перапынках. Такая работа абавязкова прынясе карысць і для павелічэння прыхільнікаў каманды, і для паляпшэння яе гульні.
Сяргей ГАЙКОВІЧ.