Сярод тых, хто шмат гадоў нясе гэту адказнасць, дапамагае жанчынам стаць мамамі і нарадзіць здаровых малышоў – урач акушэр-гінеколаг вышэйшай катэгорыі, загадчыца аддзялення паталогіі цяжарнасці радзільнага дома Іна БАЖКО. Па выніках мінулага года яна названа лепшым работнікам аховы здароўя нашага раёна, яе партрэт змешчаны на раённую Дошку гонару.
Чаму аптымальны ўзрост для нараджэння першага дзіцяці 20 гадоў, чаму на партнёрскія роды лепш запрашаць свякроў – пра гэта і многае іншае чытайце ў матэрыяле «Дзевяць месяцаў надзеі», прысвечаным Дню медыцынскіх работнікаў, у нумары «Маладзечанскай газеты» за 16 чэрвеня.
Прыемным сюрпрызам для нашых шаноўных медыцынскіх работнікаў стануць і віншаванні ад іх удзячных пацыентаў.