Новости Молодечно и Молодечненского района

СЁННЯ – ДЗЕНЬ ЧЫГУНАЧНІКА

  • 2025-08-03 08:30:00

Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнага транспарту! Віншуем вас з прафесійным святам!



Чыгуначны транспарт заўжды быў і застаецца адным з самых стратэгічна важных відаў, а ваша прафесія – запатрабаванай і ганаровай. Нягледзячы на ўсю складанасць вашай работы, вы захоўваеце дакладнасць і зладжанасць дзеянняў, строгую дысцыпліну і вернасць традыцыям.

Дзякуем вам за адданасць справе, энергію і энтузіязм, якія дазваляюць паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы. Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам галіны, якія сваёй самаадданасцю забяспечвалі дынамічнае развіццё чыгункі.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і мірных шчаслівых дзён.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў