Новости Молодечно и Молодечненского района

Дарагія жыхары горада і раёна! Сардэчна віншуем вас з Днём абароны дзяцей!

  • 2025-06-01 09:21:00

Сардэчна віншуем вас з Днём абароны дзяцей!



Гэта свята нагадвае кожнаму з нас аб вялікай адказнасці перад маладым пакаленнем. Дзеці – наша радасць, наша натхненне і наша будучыня. Мы разумеем, як важна атуліць іх увагай, любоўю і клопатам, стварыць умовы для іх бяспечнага жыцця, атрымання якаснай адукацыі і медыцынскай дапамогі.

Дэпутаты сваёй галоўнай задачай бачаць падтрымку юных жыхароў і робяць усё магчымае, каб яны раслі ў атмасферы дабра, павагі і раскрыцця сваіх талентаў.
Няхай кожнае дзіця адчувае цеплыню, увагу і падтрымку дарослых, а дзяцінства будзе па-сапраўднаму шчаслівым, яркім, бесклапотным, напоўненым смехам, гульнямі і марамі, якія абавязкова спраўдзяцца!
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь