Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём ведаў!
Гэта адно з самых кранальных і хвалюючых свят аб’ядноўвае ўсе пакаленні. Для кагосьці гэты дзень – крок у дарослае жыццё, для кагосьці – сустрэча з сябрамі і любімымі настаўнікамі, а для бацькоў – новая ступень у выхаванні сваіх дзяцей.
Асаблівая падзяка нашым педагогам – тым, хто выбраў самую важную прафесію, хто аддае свае сілы, веды і душу выхаванню годных грамадзян нашай краіны. Ваша праца – гэта аснова будучага росквіту Беларусі.
Жадаем усім школьнікам і студэнтам дапытлівасці і бліскучых поспехаў у вучобе. Няхай кожны ўрок будзе цікавым, а веды стануць надзейным падмуркам для вашага шчаслівага жыцця. Бацькам жадаем цярпення, мудрасці і гонару за поспехі сваіх дзяцей. Педагогам – моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення і ўпэўненасці ў важнасці вашай працы. Няхай новы навучальны год будзе насычаным, плённым і паспяховым для кожнага з нас!
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь