Паважаныя работнікі ўстаноў адукацыі раёна! Дарагія вучні!
Шчыра віншуем вас з пачаткам новага навучальнага года!
Гэты святочны дзень заўсёды атаясамліваецца з цудоўным шляхам у свет ведаў, натхняльных поспехаў і сяброўскіх стасункаў. Першага верасня выклікае ў кожнага ў душы светлыя ўспаміны аб дзяцінстве, школьных буднях і радасных адкрыццях.
Свята першага званка стала сведчаннем глыбокай павагі грамадства да ведаў і навукі. З гэтага знамянальнага дня пачынаецца дарога ў цікавае жыццё, напоўненае дзіўнымі адкрыццямі, радасцю пазнання і сапраўднай дружбы.
Выказваем шчырую ўдзячнасць усім работнікам адукацыі за штодзённую нястомную працу, прафесійнасць, чуласць і душэўную цеплыню, якую вы шчодра дорыце вучням. Менавіта ад руплівай працы, майстэрства і цеплыні сэрцаў настаўнікаў залежыць, якую будучыню мы пабудуем. Упэўнены, што новы навучальны год стане для ўсіх часам вялікіх поспехаў і перамог.
Жадаем навучэнцам настойлівасці ў вучобе і творчых здзяйсненняў, педагогам – аптымізму, творчасці, здароўя, прафесійных поспехаў і дасягненняў, бацькам – быць мудрымі і цярплівымі да сваіх дзяцей.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў