Музычны ансамбль «Лебедзеўскія выкрутасы» быў удастоены Гран-пры абласнога конкурсу ансамбляў навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, што праходзіў у Салігорску.
У пачатку чэрвеня загучаць пазыўныя Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2017». Наш горад стане цэнтрам культурнага жыцця краіны, будзе сустракаць аматараў паэтычнага, музычнага, песеннага мастацтва, гасцей з гарадоў-пабрацімаў. На пасяджэнні арганізацыйнага камітэта кіраўнікі раённых службаў, задзейнічаных у падрыхтоўцы мерапрыемства, абмеркавалі пытанні мастацкага афармлення горада, правядзення рэкламнай кампаніі, арганізацыі гандлёвага абслугоўвання, вырабу сувенірнай прадукцыі.
Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу добраахвотных дружын, задзейнічаных у ахове грамадскага парадку. Лепшымі за мінулы год прызнаны дружыны ЗАТ «Маладзечнамэбля» і ААТ «Радашковіцкі керамічны завод».
У сакавіку традыцыйна адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі. Сёлета ўрачыстасць была прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Што азначае слова «рыцар»? З якога ўз-росту ў эпоху Сярэдневякоўя пачыналася навучанне хлопчыкаў рыцарскаму майстэрству? У якой краіне і цяпер прысвойваецца гэта званне? На тэматычныя пытанні адказвалі ўдзельнікі рыцарскага турніру, што прайшоў у актавай зале Маладзечанскіх электрасетак.