Людміла Цар

Людміла Цар

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Два гады таму ў рамках рэспубліканскай акцыі «Маладзечна – культурная сталіца Беларусі» нарадзілася добрая традыцыя правядзення ў нашым горадзе міжнародных мастацкіх пленэраў. Праект выклікаў вялікую зацікаўленасць у грамадскасці і мае творчы працяг.

Шчырыя словы, яркія фарбы, творчыя прысвячэнні спалучыла святочная ўрачыстасць «Усім сэрцам з табою, мой горад родны», прысвечаная 630-годдзю Маладзечна. У Палацы культуры сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, дэпутацкага корпуса, ганаровыя грамадзяне, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы... Радасць свята раздзялілі былыя кіраўнікі горада і раёна, дэлегацыі гарадоў і раёнаў-пабрацімаў, лепшыя прадстаўнікі розных сфер дзейнасці.

У многіх ёсць любімае месца ў Маладзечне, звязанае з работай, сям’ёй, захапленнямі. Якое? Пра гэта мы пацікавіліся ў жыхароў горада і яго гасцей.

Круглы год клопатаў у аграрыяў хапае. І ўсё ж самая гарачая пара – лета. Жніво правярае на гаспадарлівасць, арганізаванасць, уменне сканцэнтраваць намаганні на галоўным кірунку. Гатоўнасць да ўборкі ўраджаю і пасеву азімых збожжавых культур аналізавалася на чарговым пасяджэнні райвыканкама. Праводзіў яго першы намеснік старшыні -- начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Раманюк. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел пракурор Маладзечанскага раёна Уладзімір Дубоўскі, старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй Паўкшта.

З  Кларай Філіпавай  мы сустрэліся ў яе дома. Пагарталі сямейны архіў, перагледзелі чорна-белыя фотаздымкі. За кожным з іх – падзеі доўгага, няпростага жыцця, прасякнутага адданай любоўю да сваёй Радзімы, якую яна змагла і абараніць, і ўславіць стваральнай працай.

Страница 115 из 127