Вячаслаў Табулін

Вячаслаў Табулін

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

На мінулым першынстве Беларусі па ушу, што праходзіла ў Мінску, Ілья Свярскі, Яна Трацэўская і Максім Зелень заваявалі медалі самай высокай пробы.

Пераможны поступ маладзечанскіх «дынамаўцаў» працягваецца. Пасля вікторыі над «Металургам» каманда ў мінулы чацвер на выездзе выйграла з разгромным лікам у салігорскага «Шахцёра» (5:1) і з выдатным настроем выйшла на лёд роднай арэны, дзе ў нядзелю сустракалася з гродзенскім «Нёманам».

Мінулы аўторак сабраў у спартыўна-забаўляльным цэнтры не толькі хакейных балельшчыкаў. Многія маладзечанцы прыйшлі з дзецьмі, каб паслухаць выступленне самадзейных артыстаў, паўдзельнічаць у гульнях, конкурсах, якія праводзіліся ў перапынках хакейнага матча ў прасторным фае на другім паверсе цэнтра і былі прысвечаны Калядам.

Пятница, 30 декабря 2016 10:20

«Дынама-Маладзечна» ўзяло рэванш

Пасля буйнога пройгрышу мінскаму «Юнацтву» ў дамашнім матчы, які адбыўся ў мінулы чацвер, хакеісты «Дынама-Маладзечна» яшчэ больш ускладнілі для сябе задачу трапіць у заключны раўнд чэмпіянату Беларусі сярод каманд экс-тралігі. Заставалася яшчэ надзея на адказную сустрэчу з мінчанамі ў сталіцы. Балельшчыкі вельмі спадзяваліся, што на гэты раз «зубры» пакажуць характар і возьмуць рэванш у саперніка, каб вярнуць страчаныя ачкі.

На ХIV Кубку свету па боксе сярод нафтавых краін, які завяршыўся гэтымі днямі ў Ніжнявартаўску, наш зямляк выхаванец ДЮСШ №1 Дзмітрый Асанаў стаў пераможцам у вагавой катэгорыі да 56 кг.

Страница 53 из 55