30.12.2020 11:44

Кітайскі сімвал года з вуліцы Рэвалюцыйнай

Па кітайскім календары 2021-ы — Год белага металічнага быка, які лічыцца сімвалам працавітасці і вынослівасці.

Кітайскі сімвал года з вуліцы Рэвалюцыйнай Маладзечанская газета

У бычка Малыша памяркоўны характар

Колькі працы трэба ўкласці, каб выгадаваць гэту жывёліну! Сёння не так проста знайсці гаспадароў, якія б гэтым займаліся. У некаторых вёсках ніводнай каровы не засталося, што ўжо гаварыць пра бычкоў…

Дзякуй старшыні Палачанскага сельвыканкама Анастасіі Іода, якая падказала нам руплівую мнагадзетную сям’ю з вуліцы Рэвалюцыйнай аграгарадка Палачаны…

— У наступным годзе нам абавязкова пашанцуе! – з усмешкай гавораць Надзея і Сяргей Маркоўскія, выводзячы з хлевушка для фотасесіі свайго бычка Малыша.

Па ўзросце ён і сапраўды малыш – усяго дзевяць месяцаў. Аднак па вазе – кілаграмаў дзвесце. Моцны, крутабокі, чорна-белай масці, з кучаравай густой шэрсцю – прыгажун. І па характары памяркоўны, не бадлівы. Гаспадары, якія выгадавалі ўжо не аднаго бычка, успамінаюць, што раней былі з крутым норавам, даводзілася іх «дрэсіраваць». Гэты ж спакойны, нават палахлівы. І ўсёедны: ці то сена пакладзеш, ці то мукі падсыплеш – змяце ўсё падчыстую.

Матэрыял чытайце ў нумары «МГ» за 31 снежня.

 

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/sotsium/item/8393-kitajski-simval-goda-z-vulitsy-revalyutsyjnaj.html#sigProId48e4846596
Прочитано 472 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.