— Асвоіў многія віды палявання, — гаворыць Казімір Станіслававіч. – Аднак асабліва падабаецца загонны спосаб. Толькі так можна адчуць сапраўдныя эмоцыі і цалкам паказаць свае ўменні і навыкі ў здабычы жывёл. Менавіта тут праяўляюцца ўсе вартасці беларускага ганчака.
Як падкрэсліў субяседнік, асноўнае адрозненне пароды ад іншых у тым, што гэтыя сабакі вельмі эфектыўна працуюць па капытных жывёлах. У іх надзвычай развіты паляўнічы інстынкт. А яшчэ яны кемлівыя, выдатна працуюць у групе, заўсёды вяртаюцца на зыходную пазіцыю толькі па сваім следзе. Такі вось прыродны навігатар…
Поўнасцю матэрыял змешчаны ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 21 лістапада.