20.11.2020 10:49

Ганна Бондар: «Пяцёра сыноў – нібы пяць пальцаў на руцэ. Які ні параніш – аднолькава баліць…»

Іван, Рыгор, Аляксандр, Сямён, Мікіта… Пяцярых сыноў выгадавала жыхарка вёскі Крыніца жывёлавод ААТ «Усход-Агра» Ганна Бондар.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. Орден Матери.

Гэтым летам на яе грудзях заззяў ордэн Маці, які ўручыў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын на ўрачыстасці ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Напярэдадні неафіцыйнага, але любімага ў народзе свята — Дня сыноў, што адзначаецца ў многіх краінах свету, мы папрасілі ў Ганны Іванаўны падзяліцца вопытам, як трэба выхоўваць хлопчыкаў, каб яны выраслі годнымі людзьмі.

...Мужчынская дамінанта яскрава прасочваецца ў радні Ганны Бондар.

— Я сама з мнагадзетнай сям’і, у мяне пяцёра братоў. У аднаго з іх, Аляксандра, які жыве ў Выверах, чацвёра сыноў, — расказвае маці-гераіня. – Мой тата Іван Пшэннік — карэнны жыхар, мама – з Дона, таму ў мяне цячэ кроў данской казачкі! Бацькі пазнаёміліся на цаліне, дзе тата праходзіў армейскую службу, а мама прыехала працаваць па камсамольскай пуцёўцы.

Ані было ўсяго 12 гадоў, калі памёр бацька. Звыклая з маленства да працы, яна рана стала самастойнай, пасля васьмі класаў паехала ў Маладзечна, уладкавалася паштальёнам, закончыла вячэрнюю школу. Але жыццё склалася так, што вымушана была вярнуцца дадому.

У няпоўныя дзевятнаццаць Аня ўпершыню стала мамай, нарадзіла старэйшага Івана. Цяпер яму 37 гадоў, ён працуе жывёлаводам у аграфірме «Лебедзева», у яго дзве дачкі і сын. Рыгору – 35, ён па прафесіі зваршчык, рукі мае залатыя, за што ні возьмецца — усё атрымліваецца. У яго падрастае дачка. Аляксандру – 27 гадоў, жыве ў Мясаце, гадуе з жонкай сына і дачку, працуе кладаўшчыком, добра разбіраецца ў будаўніцтве, у свой час закончыў ПТВ-21. Сямёну – 23, пасля Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа ён займае адказную пасаду галоўнага агранома ААТ «Усход-Агра». Малодшаму Мікіту – 20, ён служыць у Барысаве, да арміі пасля заканчэння Беразінскага аграрна-тэхнічнага ліцэя быў у гаспадарцы аўтаслесарам.

У час узнагароджвання ордэнам Маці.

Поўнасцю матэрыял змешчаны ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 21 лістапада.

Фота: архіў Ганны БОНДАР.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/sotsium/item/8084-ganna-bondar-pyatsjora-syno-niby-pyats-paltsa-na-rutse-yaki-ni-paranish-adnolkava-balits.html#sigProId0d086ad9db
Прочитано 1201 раз Последнее изменение 20.11.2020 10:49
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.