01.11.2019 12:55

Эколог: гнезду аиста не место на столбе, но люди могут помочь этим птицам

Часта буслы будуюць гнёзды на слупах ліній электраперадач. У час прафілактычных аглядаў ЛЭП гэтыя гнёзды могуць разбурацца. У выніку папуляцыі наносіцца ўрон. Ці ёсць спосабы вырашыць праблему? Пра гэта мы папрасілі расказаць галоўнага спецыяліста райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Танану.

-- Белыя буслы, як правіла, гняздуюцца паблізу чалавечага жылля, - гаворыць эколаг. – Прычым, выкарыстоўваюць свой «дом» некалькі гадоў, кожны сезон «дастройваючы» яго. Так, па дадзеных арнітолагаў, у сярэднім за год гняздо бусла станавіцца цяжэй на 64 кілаграмы. Гняздо вышынёй 0,5 метра важыць каля 300 кілаграмаў, вышынёй метр – да 700. Калі гняздо пабудаванае на ЛЭП, такая нагрузка прыводзіць да абрыву правадоў.

Субяседнік падкрэсліў, што «Белэнерга» ўзяла на сябе распрацоўку канструктарскай дакументацыі на размяшчэнне платформаў для гнездавання буйных птушак. Пасля апрабацыі новаўвядзенне можа ўвайсці ў практыку. Гэта дазволіць знізіць вастрыню пытання. Аднак і насельніцтва ў стане ўнесці свой ўклад у захаванне папуляцыі буслоў .

- Людзі могуць прывабіць белых буслоў у бяспечныя месцы. Для гэтага трэба адрадзіць практыку, калі на прыватных падворках ставіліся слупы, або спецыяльныя апорныя канструкцыі ўстанаўліваліся на дрэвах. Падрабязныя інструкцыі па вырабе штучных гнёздаў для птушак распрацавалі работнікі навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах. Адпаведныя матэрыялы размешчаны на сайце Міністэрства прыроды ў раздзеле «Метадалагічныя рэкамендацыі», - паведаміў Сяргей Танана.

Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 321 раз Последнее изменение 01.11.2019 12:55
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.