01.11.2019 12:17

Молодечненские пенсионеры будут изучать историю своего района

З кастрычніка гэтага года па красавік наступнага пенсіянеры, удзельнікі народнага ўніверсітэта, будуць вывучаць гісторыю Маладзечаншчыны. Заняткі праходзяць кожную трэцюю сераду месяца.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Першыя заняткі новага сезона адбыліся ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі. На іх сабралася больш за 70 чалавек: актыўнасць людзей залатога ўзросту парадавала арганізатараў.

Наталля Гайковіч, кіраўнік народнага ўніверсітэта, нагадала, што адукацыйныя праграмы для пенсіянераў у нашым раёне праводзяцца шмат гадоў, гэта стала добрай традыцыяй. Апошнія тры гады народны ўніверсітэт плённа працаваў па праграме «Здароўе». За гэты час было разгледжана больш за 20 медыцынскіх тэм, перад слухачамі выступілі каля 50 лектараў: урачы, аматары здаровага ладу жыцця, прадстаўнікі сферы прыгажосці, грамадскіх арганізацый. Вырашана, што ў гэтым сезоне школы здароўя для пенсіянераў перабазіруюцца ў сельскую мясцовасць. Плануецца, што з кастрычніка яны пачнуць дзейнічаць у Чысці і Лебедзеве, затым – у Радашковічах і Беразінскім.

Для маладзечанскіх пенсіянераў арганізаваны новы курс — «Краязнаўства», прымеркаваны да Года малой радзімы і 80-годдзя Маладзечанскага раёна, якое мы будзем адзначаць 15 студзеня 2020 года. Гэта сумесны праект раённага савета ветэранаў, Мінскага абласнога краязнаўчага музея, цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча, рэдакцыі «Маладзечанскай газеты». Мяркуецца, што вывучэнне курса будзе доўжыцца два гады. Заняткі ў гэтым сезоне будуць прысвечаны Маладзечанскаму раёну, гісторыі райцэнтра і буйных населеных пунктаў, а таксама нашым вядомым землякам. Таксама ёсць задума запрасіць спецыяліста, які б падказаў, з чаго пачынаць і як скласці сваё генеалагічнае дрэва.

— А пакуль завядзіце папку і збірайце ўсе матэрыялы, звязаныя з вашай малой радзімай, з вашай сям’ёй. Настройцеся не толькі на слуханне лекцый, але і на дзейнасць, — заклікала прысутных Наталля Гайковіч.

Яна азнаёміла слухачоў універсітэта з кароткай характарыстыкай Маладзечанскага раёна. Дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея Алена Чарнецкая прапанавала наведаць выстаўкі «Мама можа ўсё» і «Спорт. Падарожжа ў часе», якія дзейнічаюць у музеі. А затым усіх запрасілі на аўтобусную экскурсію па горадзе. Раённы савет ветэранаў вельмі ўдзячны аўтобуснаму парку №4, які вы-
дзеліў вялікі аўтобус. Супрацоўніца музея Лідзія Курыловіч расказала гісторыю горада, паказала месцы і дамы, з ёю звязаныя. Пенсіянеры пабывалі ў мемарыяльным комплексе «Шталаг-342», усклалі кветкі.

Наступныя заняткі народнага ўніверсітэта пройдуць у Мінскім абласным краязнаўчым музеі 20 лістапада, пачатак — у 14.30.

Фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/sotsium/item/5617-molodechnenskie-pensionery-budut-izuchat-istoriyu-svoego-rajona.html#sigProIdc71bada455
Прочитано 610 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.