Асноўная барацьба на сцэне Палаца культуры разгарнулася паміж чацвярымі юнакамі.
Канкурсанты-сапернікі -- Уладзіслаў Валасковіч, Арцём Чайко, Арсеній Шытыка і Вячаслаў Гінтоўт.
Хлопцы пераўвасабляліся ў старажытных багоў, рыхтавалі відэапрэзентацыі, расказалі пра сябе, свае хобі, дасягненні і мэты. Адным з самых відовішчных тураў быў «Парад зорак».
На этапе «Стэндап. Адкрыты мікрафон» удзельнікі разважалі на тэмы, якія іх хвалююць, але ў жартаўлівай форме, пасля дэманстравалі свае здольнасці ў розных відах спорту.
Павесяліла публіку «Кінаімправізацыя», дзе было дадзена заданне для экспромту.
«Містарам студэнтам» журы назвала Арсенія Шытыку. Яму дастаўся галоўны прыз – падарожжа па маршруце Талін — Стакгольм, а таксама сертыфікат на год у фітнес-цэнтр.
«Віцэ-містар» — Вячаслаў Гінтоўт ( і прыз глядацкіх сімпатый), Арцём Чайко — «Містар артыстызм», Уладзіслаў Валасковіч — «Містар крэатыў».
Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 27.02.2019 г.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.