20.09.2018 11:46

Пункт хорошего настроения в Засковичах

Лепшы сельскі комплексны прыёмны пункт Мінскай вобласці знаходзіцца ў Заскавічах і належыць ААТ «Завод Рамбыттэхніка». Тут заўсёды ветліва сустракае кліентаў прыёмшчыца заказаў Антаніна Сушко.

— Наш прыёмны пункт абслугоўвае жыхароў Закавічаў, Маркава, Хатуцічаў, Якавічаў, Беніцы і іншых навакольных вёсак, — гаворыць Антаніна. — Людзі могуць купіць тут неабходныя тавары, здаць рэчы ў хімчыстку, пакінуць заказ на рамонт адзення і абутку. Два разы на месяц прыязджае цырульнік. Аб’ект вельмі запатрабаваны. Вяскоўцам нашмат больш зручна звярнуцца да нас, чым ехаць па адпаведную паслугу ў горад.

Кліенты адзначаюць прымальныя цэны на тавары і паслугі, а таксама шырокі асартымент вырабаў. Не кожны магазін можа пахваліцца гэтым. Прычым значная частка тавараў вытворчасці «Рамбыттэхнікі». Заказы на паслугі паступаюць круглы год. А вось попыт на тавары мае сезонны характар. Так, вясной запатрабаваныя насенне, угнаенне, грунт… Заўсёды ў трэндзе пасцельная бялізна, адзенне, гаспадарчыя тавары, мыйныя сродкі.

Каб не расчараваць наведвальнікаў, попыт пастаянна аналізуецца. Улічваецца густ як дарослых, так і дзяцей. Пры неабходнасці тавар падвозіцца з іншых прыёмных пунктаў або з горада. Калі на «Рамбыттэхніцы» запрацавала новая пральня, скараціўся тэрмін выканання заказаў на мыццё і чыстку. Гэта павысіла рэнтабельнасць і прыцягнула дадатковую колькасць кліентаў.   

У сваёй рабоце Антаніна Сушко галоўным лічыць ветлівасць, добразычлівасць, павагу да кліентаў. Яна ўмее зацікавіць, даступна расказаць пра тую ці іншую паслугу, прапанаваць новыя тавары. Жыхары бачаць, што ім тут рады, таму ідуць сюды з ахвотай. Напэўна, гэта і ёсць галоўная формула поспеху — заўсёды быць на баку кліентаў, дарыць ім станоўчыя эмоцыі.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 2373 раз Последнее изменение 20.09.2018 11:46
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.