24.07.2018 12:19

Молодечненский район готовится к переписи населения

У кастрычніку наступнага года ў Беларусі пройдзе чарговы перапіс насельніцтва. Падрыхтоўка да яго ўжо вядзецца. Адна з найбольш актуальных задач сёння – навядзенне парадку ў адраснай гаспадарцы.

Гэта адзначыла старшыня Красненскага сельвыканкама Валянціна Кісель.

— Старастам усіх 28 населеных пунктаў на тэрыторыі сельсавета выдадзены памяткі аб неабходнасці пазначэння дамоў інфармацыйнымі шыльдамі, — гаворыць Валянціна Мікалаеўна. – Адпаведная інфармацыя даведзена да жыхароў вёсак. Не забытыя і ўладальнікі дачных домікаў (такіх у нас налічваецца 720). Суб’ектам гаспадарання пастаўлена задача да жніўня прывесці ў парадак інфармацыйныя шыльды і аншлагі. Такім чынам перапісчыкі, якія пастукаюцца літаральна ў кожныя дзверы, будуць дакладна ведаць нумары дамоў і назвы вуліц, на якіх яны размешчаны.

Субяседніца таксама падкрэсліла, што да перапісу актыўна рыхтуюцца камунальнікі і дарожнікі. За сродкі сельвыканкама выраблены аншлагі з назвамі вуліц, якія ўстанаўліваюцца ў іх пачатку і канцы. Прыводзяцца ў парадак шыльды з назвамі населеных пунктаў. Абазначаюцца нумары пад’ездаў у шматкватэрных дамах.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/sotsium/item/3050-molodechnenskij-rajon-gotovitsya-k-perepisi-naseleniya.html#sigProIda2b1355007
Прочитано 2755 раз Последнее изменение 24.07.2018 12:19
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.