15.09.2023 14:52

Ушанавалі памяць пра земляка

У Лебедзеве ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Уладзіміра Калачыка, які прыклаў нямала намаганняў для развіцця Маладзечаншчыны. Яна ўстаноўлена на будынку мясцовай школы.

Ініцыятарамі стварэння мемарыяльнай дошкі былі раённая арганізацыя ветэранаў і раённае аб’яднанне прафсаюзаў пры падтрымцы райвыканкама.

Уладзімір Міхайлавіч -- наш знакаміты зямляк, Герой Сацыялістычнай працы, кандыдат эканамічных навук, таленавіты кіраўнік. Менавіта яму ў 2000 годзе першаму было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Маладзечанскага раёна».

Сярод тых, хто звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасці, былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта і старшыня савета раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Шафаловіч.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама сыны Уладзіміра Міхайлавіча Уладзімір і Ігар.

Тэкст і фота: Ірына РАБУШКА.

Больш падрабязна чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Маладзечанскай газеты».

Прочитано 258 раз Последнее изменение 15.09.2023 14:52
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.