Завяршыў 2022 год сынок маладзечанкі Юліі Апановіч, які нарадзіўся 31 снежня ў 7.40. Яго вага 3410 грамаў, рост 52 сантыметры. Адметна, што гэта трэцяе дзіця ў сям’і. Малышу дапамагла з’явіцца на свет урач акушэр-гінеколаг Алена Прыз.
Першым нованароджаным 2023 года таксама стаў хлопчык, сын жыхаркі Мядзела Алесі Чухлей. Ён нарадзіўся 2 студзеня ў 21.55. Яго матуля ўдзячная за прафесіяналізм загадчыцы аддзялення паталогіі цяжарнасці Іне Бажко і акушэру-гінеколагу Алене Прыз (цікава, што Алене Аркадзьеўне выпаў шанц прыняць як апошняга нованароджанага 2022 года, так і першага ў 2023-м).
А першай нованароджанай нашага раёна стала дачушка маладзечанкі Аліны Баслык, якая з’явілася на свет 3 студзеня ў 15.45. Вага дзяўчынкі 3420 грамаў, рост -- 52 сантыметры. У сваіх бацькоў яна першае дзіця. Роды прымала ўрач акушэр-гінеколаг Людміла Багданава.
Няхай «навагоднія» немаўляткі растуць здаровымі і разумнымі на радасць сваім бацькам і стануць годнымі грамадзянамі сваёй краіны!
Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.