06.12.2022 9:44

СМІ Міншчыны -- нашым дзецям

Не толькі інфармаваць, але і самім ажыццяўляць запаветныя дзіцячыя мары, падтрымаць іх веру ў цуд -- такая мэта дабрачыннай акцыі «СМІ Міншчыны -- нашым дзецям», да якой далучаецца калектыў рэдакцыі «Маладзечанскай газеты».

Кожны год супрацоўнікі нашай рэдакцыі знаходзілі канкрэтныя адрасы для дапамогі, прыязджалі з падарункамі для дзяцей, якія трапілі ў няпростую жыццёвую сітуацыю. У свой час рэдакцыя праводзіла дабрачынную акцыю для выхаванцаў аддзялення сацыяльнага прытулку, збірала навагоднія падарункі дзецям з інваліднасцю, з няпоўных і мнагадзетных сем’яў, ажыццяўляла мары дзяцей з «Ёлкі жаданняў», якая штогод устанаўліваецца ў горадзе.

І сёлета калектыў «МГ» не застанецца ўбаку, разам з Дзедам Марозам завітае да дзяцей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Будзем рады, калі да нас далучацца ўсе жадаючыя з маладзечанскага рэгіёна. Салодкія прысмакі, цацкі, настольныя гульні, дзіцячыя кнігі, канцылярскія тавары парадуюць хлопчыкаў і дзяўчынак. З рэдакцыяй можна звязацца па нумарах 77-26-76, 77-19-61.

Прочитано 259 раз Последнее изменение 06.12.2022 9:44
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.