Яго тэма -- «Сумесная работа пярвічных арганізацый ветэранаў, мясцовых органаў выканаўчай і распарадчай улады, арганізацый па прыцягненні пажылых людзей да добраўпарадкавання, азелянення прысядзібных участкаў, навядзення парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Маладзечанскага раёна, захавання традыцый беларускага народа».
-- Выязныя семінары дазваляюць не толькі абмеркаваць надзённыя пытанні «пярвічак», але і пазнаёміцца людзям пажылога ўзросту з цікавымі мясцінамі роднага краю, падзівіцца на тыя цудоўныя падворкі, якія з’яўляюцца лепшымі ў нашым раёне. І атрымаць імпульс для добраўпарадкавання і навядзення парадку ў сваім двары ці на падворку, -- заўважае старшыня савета раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Шафаловіч.
Удзельнікі семінара наведалі Лебедзеўскі і Маркаўскі сельсаветы, азнаёміліся з работай Лебедзеўскага сельскага выканаўчага камітэта і ветэранскай «пярвічкі» з насельніцтвам, у тым ліку з пажылымі людзьмі.
Пабывалі ў вёсцы Талуі Маркаўскага сельсавета, дзе знаходзіцца помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Вяз-старажыл», якому больш за 240 гадоў.
Адна з важных тэм семінара – захаванне народных традыцый і абрадаў. Паглыбіцца ў культуру, таямніцы спадчыны дапамагло выступленне народнага фальклорнага ансамбля «Маркаўчанка». Сёлета ён, дарэчы, адзначае 30-годдзе прысваення звання «народны» і з’яўляецца актыўным удзельнікам мерапрыемстваў раённага савета ветэранаў і Маркаўскай «пярвічкі».
Таксама ўдзельнікі семінара пабывалі на падвор’і ў пераможцы агляду-конкурсу «Ветэранскае падвор’е-2021» Ірыны Сіняўскай з вёскі Доўгі Лог Маркаўскага сельсавета.
А падвялі вынікі сумеснай работы на аграсядзібе «У Мароза» ў Трапалаве.
Ірына РАБУШКА.
Фота: архіў РАЁННАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ВЕТЭРАНАЎ.