27.06.2022 11:39

Нам патрэбен мір!

У гэтым перакананы навучэнцы медыцынскага каледжа імя Іосіфа Залуцкага.

Паліна Цімановіч, выпускніца нашага медкаледжа, якая ў хуткім часе прыступіць да работы ў якасці акушэркі ў Маладзечанскай ЦРБ. Паліна Цімановіч, выпускніца нашага медкаледжа, якая ў хуткім часе прыступіць да работы ў якасці акушэркі ў Маладзечанскай ЦРБ.

Будучыя медыкі не па чутках разумеюць, што такое боль страты і незагойныя раны, таму з асаблівым трапятаннем ставяцца да тэмы вайны і міру. Акрамя выкладання спецыяльных дысцыплін, педагогі каледжа вядуць маштабную выхаваўчую работу і далучаюць навучэнцаў да цікавых праектаў. Ужо не першы год дружны калектыў установы сябруе з былой вязніцай канцлагера «Азарычы» і жыхаркай нашага горада Тамарай Бычок. Яна прыходзіць на асветніцкія заняткі да навучэнцаў, а тыя не забываюць наведваць Тамару Яўгеньеўну дома. Будучыя медыкі актыўна ўдзельнічаюць у шматлікіх патрыятычных мерапрыемствах у каледжы, раёне і за яго межамі, бываюць у славутых месцах і месцах памяці. У гэтым навучальным годзе ва ўстанове распачалі цікавы праект «Іх імёнамі названы вуліцы», дзякуючы якому знаёмяць іншагародніх навучэнцаў з адметнымі землякамі і слыннымі сынамі беларускай зямлі.

Тэкст і фота: Ірына РАБУШКА.

Прочитано 133 раз Последнее изменение 27.06.2022 11:39
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.