Разам прыйшлі ў аддзяленне аформіць падпіску работніцы Красненскага кансервавага камбіната — вахцёр Наталля Ганчарова і начальнік лабараторыі Святлана Сільвановіч, якія на памяць сфатаграфаваліся з фірменнымі прызамі ад «МГ».
— Мяне ўжо і раней фатаграфавалі! – усміхаецца Наталля Міхайлаўна. – Расказвалі на старонках газеты пра даўнюю дружбу з маёй сяброўкай.
Нашы падпісчыцы ледзь не ў адзін голас заўважылі, што кожную сераду і суботу з настроем чакаюць «МГ» і ўжо на працягу доўгіх гадоў чытаюць у ёй абсалютна ўсё. Сярод іншага вылучылі навіны, гістарычныя матэрыялы ды аб’явы, якія часам кожнаму могуць спатрэбіцца.
— Да мяне нават суседка спецыяльна прыходзіць, каб пачытаць «МГ»! – дадае Святлана Сільвановіч.