13.04.2017 11:47

Расклад службаў у цэрквах Маладзечна і касцёле

16 красавіка праваслаўныя і католікі адзначаюць Вялікдзень. У храмах Маладзечанскаага раёна пройдуць перадсвяточныя і святочныя службы і набажэнствы.

Расклад службаў у цэрквах Маладзечна і касцёле "Маладзечанская газета"

Праваслаўныя храмы

Успенскі кафедральны сабор

15 красавіка, субота:
5.00 -- Утраня Вялікай Суботы з чынам пахавання;
8.00 -- Гадзіны з выяўленчымі. Вячэрня з Літургіяй свц. Васілія Вялікага;
11.00-18.00 -- асвячэнне пасхі і кулічоў;
23.00 -- Паўночніца з канонам Вялікай Суботы;
23.45 -- хрэсны ход, Пасхальная ўтраня, Літургія свц. Іаана Залатавуснага.

16 красавіка, нядзеля: 16.00 -- Пасхальная вячэрня.

17 красавіка, панядзелак:
8.00 -- Пасхальныя гадзіны, Літургія свц. Іаана Залатавуснага.

Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы

15 красавіка, субота:
6.30 -- Гадзіны з выяўленчымі, Вячэрня з Літургіяй свц. Васілія Вялікага;
9.30-19.00 -- асвячэнне пасхі і кулічоў;
23.10 -- Паўночніца з канонам Вялікай Суботы;
23.45 – хрэсны ход, Пасхальная утраня, Літургія свц. Іаана Залатавуснага.

16 красавіка, нядзеля: 16.00 -- Пасхальная вячэрня.

17 красавіка, панядзелак: 8.30 – Пасхальныя гадзіны, Літургія свц. Іаана Залатавуснага.

Храм Георгія Перамаганосца

15 красавіка, субота:
5.00 -- Утраня Вялікай Суботы з чынам пахавання;
10.30-18.00 -- асвячэнне пасхі і кулічоў;
23.00 -- Паўночніца з канонам Вялікай Суботы;
23.45 -- хрэсны ход, Пасхальная ўтраня, Літургія свц. Іана Залатавуснага.

16 красавіка, нядзеля: 17.00 -- Пасхальная вячэрня.

17 красавіка, панядзелак: 8.30 – Пасхальныя гадзіны, Літургія свц. Іаана Залатавуснага.

Храм Нараджэння Хрыстова

15 красавіка, субота:
4.00 -- Утраня Вялікай Суботы з чынам пахавання;
8.00 – Гадзіны з выяўленчымі, Вячэрня з Літургіяй свц. Васілія Вялікага;
11.00-16.00 -- асвячэнне пасхі і кулічоў;
23.00 – Паўночніца з канонам Вялікай Суботы;
23.45 -- хрэсны ход, Пасхальная ўтраня, Літургія свц. Іаана Залатавуснага.

16 красавіка, нядзеля: 17.00 -- Пасхальная вячэрня.

17 красавіка, панядзелак: 8.00 -- Пасхальныя гадзіны, Літургія свц. Іаана Залатавуснага.

Храм Усіх Святых

15 красавіка, субота:
7.00 – Гадзіны з выяўленчымі, Вячэрня з Літургіяй свц. Васілія Вялікага;
12.00 (і далей кожную гадзіну да 16.00) -- асвячэнне пасхі і кулічоў;
23.00 -- Паўночніца з канонам Вялікай Суботы;
0.00 -- хрэсны ход, Пасхальная ўтраня, Літургія свц. Іаана Залатавуснага.

16 красавіка, нядзеля: 13.00 -- Пасхальная вячэрня.

17 красавіка, панядзелак: 8.30 -- Пасхальныя гадзіны, Літургія свц. Іаана Залатавуснага.

Распарадак набажэнстваў у касцёле святога Юзафа:

15 красавіка – Вялікая субота
З 9.00 на працягу дня з інтэрвалам у гадзіну -- асвячэнне святочных страў;
21.00 – Пасхальная Вігілія.

16 красавіка – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана
7.00 – Рэзурэкцыйная Святая Імша з працэсіяй па вуліцы Прытыцкага і Цэнтральнай плошчы горада.

17-22 красавіка – Велікодны тыдзень
10.00 і 17.00 штодня – Святая Імша.

22 красавіка – Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай
18.00 – урачыстая сустрэча фігуры Маці Божай (асвечана Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам у Фаціме, Партугалія);
19.00 – Святая Імша; Адарацыя і працэсія са свечкамі.

Прочитано 2493 раз Последнее изменение 13.04.2017 11:47
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.