11.04.2017 12:38

В Молодченно определили места продажи цветов к Радунице

У Маладзечне напярэдадні Радаўніцы мясцовыя ўлады арганізавалі часовыя пункты, дзе рамеснікі змогуць прадаваць  сваю адпаведную прадукцыю.

В Молодченно определили места продажи цветов к Радунице "Маладзечанская газета"

Гэта вуліцы Прытыцкага (пешаходная зона) і Францішка Скарыны (тратуар з боку царквы), а таксама Старое Места, праезд Савецкі (пляцоўка, што прылягае да гарадскіх могілак) і тэрыторыі ля могілак, размешчаных у раёне (па ўзгадненні з сельвыканкамамі і Радашковіцкім пасялковым Саветам). Пункты рэалізацыі рамеснай прадукцыі будуць працаваць з 22 па 25 красавіка.

У адносінах да парушальнікаў (хто будзе гандляваць у іншыя даты і ў нявызначаных месцах) прадугледжаны штрафныя санкцыі.

Нагадаем, што рамесная прадукцыя – гэта самаробныя вырабы, напрыклад, з лазы, саломы, штучныя кветкі, рытуальныя атрыбуты.

Прочитано 1649 раз Последнее изменение 11.04.2017 12:38
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.