30.08.2021 14:06

Адметны ўбор — беларускіх традыцый узор

Сям’я чалавека натхняе на многае. Тут гарманічна спалучаюцца розныя інтарэсы, нараджаюцца традыцыі і перадаюцца дзецям. Трапна заўважана: моцная сям’я – аснова дзяржавы.

Сям’я Сяргея і Іны Калацэй адметная, дружная, багатая на дзяцей. У любові выхоўваюцца чатыры дачушкі-шчабятушкі. Старэйшай Яне – дзевяць гадоў, Дане – сем, Мар’яне – тры, Мілане – усяго годзік. Жывуць яны ў вёсцы Асанава. Нядаўна прадстаўлялі наш раён на абласным этапе раённага конкурса «Уладар сяла». Іх імправізаванае падвор’е ў беларускім стылі заняло першае месца. За дапамогу ў падрыхтоўцы да конкурса, і прадастаўленне нацыянальных касцюмаў сям’я выказвае ўдзячнасць дырэктару гімназіі-каледжа мастацтваў Іне Рушук, выкладчыкам Наталлі Манчак, Алене Баркоўскай, Аляксандру Розіну. Добрыя словы адрасуюцца Маладзечанскаму райкаму БРСМ, а таксама ўсяму калектыву Хажоўскага СДК і яго дырэктару Таццяне Ламака, якія слушнай парадай і справай дапамаглі сям’і ў творчай справе.

Дарэчы, Іна Калацэй у свой час скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва, працавала кіраўніком харавога калектыву Хажоўскага СДК, а потым узначаліла яго. Цяпер маладая жанчына ў водпуску па доглядзе за дзіцяці.

Нацыянальнай культуры ў сям’і Калацэй надзяляецца шмат увагі. Бацькі самі традыцыі паважаюць і дзяцей да культуры далучаць не стамляюцца. Уборы для малодшых дзяўчынак у беларускім стылі Іна пашыла і аздобіла сама. Дзяўчаткі ў іх выглядаюць вельмі каларытна. З ранняга маленства бацькі закладваюць у дзецях любоў да свайго, нацыянальнага. Няхай гэтыя зярняткі ўзрастаюць, а новыя пакаленні выхоўваюцца ў павазе да сваей радзімы і яе слаўных традыцый.

Людміла ЦАР.
Фота: архіў РАЙКАМА БРСМ.

Прочитано 324 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.