30.07.2021 14:26

«Купала-Агра»: лёс жніва ў руках маладых

Палова камбайнераў у гаспадарцы маладыя людзі. Створаны і добра сябе паказваюць маладзёжныя экіпажы. З адным з іх мы сустрэліся.

Вадзім Курэц, Аляксандр Сачыўка і Яўгеній Андрыянаў з добрым настроем працуюць на жніве. Вадзім Курэц, Аляксандр Сачыўка і Яўгеній Андрыянаў з добрым настроем працуюць на жніве. "Маладзечанская газета"

Суправадзіў нас да месца работы экіпажа галоўны аграном «Купала-Агра» Вадзім Курэц. Ён паведаміў, што сёлета першае жніво для яго на гэтай пасадзе. Спецыяліст арганізоўваў і каардынаваў пасеў культур,

апрацоўку глебы, іншыя агратэхнічныя мерапрыемствы. Такім чынам, цяпер ён трымае своеасаблівы экзамен.

— Ураджайнасць рапсу ў гаспадарцы сёлета вышэйшая, чым летась. Уборка збожжавых і зернебабовых працягваецца. Яе канчатковыя вынікі будуць падведзены пазней. Але ўжо відавочна, што культуры ўрадзілі не горш, чым летась, — расказаў Вадзім Курэц.

Старшы камбайнер Аляксандр Сачыўка і яго напарнік Яўгеній Андрыянаў убіралі поле ля вёскі Максімаўкі. Хлопцы зрабілі невялікі перапынак, каб яшчэ раз праверыць тэхніку. Гэта неабходна, бо жніво павінна праходзіць высокімі тэмпамі і без страт. Дробязей тут быць не павінна.

— Працуем на нашым беларускім «Палессі», — гаворыць Аляксандр Сачыўка. — Умовы нармальныя. На жніве кормяць сытна. Гэта мая першая ўборачная кампанія.
Старшы камбайнер жыве ў пасёлку Чысць. На Маладзечаншчыну ён з сям’ёй пераехаў восем гадоў таму са Шклоўскага раёна. Малады чалавек пасля школы вучыўся ў Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы.

— Камбайн рыхтавалі да выхаду ў поле сваім экіпажам, — уступіў у размову Яўгеній Андрыянаў. – Паралельна выконвалі іншыя заданні. Працуем увесь светлавы дзень. Таму любімае хобі — рыбалку — давядзецца адкласці да завяршэння жніва. Люблю тэхніку. Працаваць на камбайне мне падабаецца.

Як і ўсе маладыя людзі, Аляксандр і Яўгеній любяць сучасную музыку. Яна часта гучыць у кабіне камбайна. І гэта правільна — з музыкай любая праца спорыцца.
— Маладыя работнікі гаспадаркі на жніве працуюць плённа, — адзначыў кіраўнік «Купала-Агра» Сяргей Клюеў. – Яны выдатна падрыхтавалі тэхніку, выконваюць заданні добрасумленна і якасна. Упэўнены, што ў час уборачнай моладзь не падвядзе.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 311 раз Последнее изменение 30.07.2021 14:26
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.