Новости Молодечно и Молодечненского района

Жыццё невялікай вёскі

  • 2024-08-15 07:20:21
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Назву вёскі мясцовыя жыхары звязваюць з тым, што раней гэтыя землі належалі духоўнай асобе. Сяляне арандавалі сабе надзелы, будавалі хаты, абжываліся. Сярод аднавяскоўцаў было шмат сваякоў.

– Цяпер у нас большасць жыхароў пенсіённага ўзросту, – гаворыць стараста вёскі Вера Зянько. – Населены пункт карыстаецца ўсё большай папулярнасцю ў дачнікаў. Двойчы на тыдзень прыязджае аўтакрама. У мабільнай амбулаторыі мясцовыя жыхары маюць магчымасць атрымаць адпаведную кансультацыю, прайсці абследаванні.

Субяседніца паведаміла, што найчасцей людзі звяртаюцца да яе з нагоды транспартнай даступнасці, добраўпарадкавання дарогі. Аўтобусны прыпынак знаходзіцца на трасе Мінск – Маладзечна. Калі чалавек ва ўзросце, дайсці да прыпынку яму даволі цяжка.

– Увогуле, людзі ў нас дружныя, – адзначыла Вера Браніславаўна. – Вёска невялікая, усе адзін аднаго ведаюць. Жывём спакойна.

Алег БЯГАНСКІ