Дом Аляксандра ШАСТАКОВА знаходзіцца ў Дзюблеўшчыне. Да суседніх Вайтэляў ад яго ўчастка ўсяго 1,5 метра. Можна сказаць, жыве на мяжы.
– Жыццё ў сельскай мясцовасці спакойнае, размеранае, не тое, што ў горадзе, – гаворыць мужчына. – А з узростам узнікае патрэба менавіта ў такім рытме. Вось чаму выбраў Дзюблеўшчыну, мне тут вельмі падабаецца.
Аляксандр Шастакоў пералічыў вартасці населенага пункта. Сярод іх прыгожае наваколле, зручная лагістыка, бяспека. Людзей не так шмат, усе ведаюць адзін аднаго. У вёску рэгулярна прыязджае аўтакрама.
Праўда, субяседніку хочацца, каб сярод жыхароў было як мага больш моладзі. Можа, з цягам часу вырашыцца і гэта пытанне.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ