-- З году ў год нам, дарожным і камунальным службам, дапамагаюць прыводзіць у належны стан дарогі як для транспарту, так і для пешаходаў прадстаўнікі ААТ «Гарадзілава» на чале з Дзмітрыем Грамовічам, -- заўважае старшыня сельвыканкама Віктар Станішэўскі. -- Адначасова на расчыстцы снегу могуць працаваць чатыры адзінкі тэхнікі. З гэтай задачай выдатна спраўляюцца трактары «Fendt», якімі ўмела кіруюць механізатары сельгаспрадпрыемства.
Як дбайны гаспадар, Віктар Казіміравіч не лянуецца аб’язджаць населеныя пункты сельсавета, каб асабіста пераканацца, што на яго тэрыторыі ўсё пад кантролем.
У час аднаго з такіх «рэйдаў» ён сам сфатаграфаваў механізатара ААТ «Гарадзілава» Дзяніса Гнілазуба. Маўляў, трэба, каб добрага чалавека ведаў увесь раён. Дзяніс і ў час жніва сярод перадавікоў, і на расчыстцы дарог ад снегу ў першых радах.
Ірына РАБУШКА.