Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Хоўхлаве – адзін з самых старых драўляных касцёлаў на тэрыторыі Беларусі. Цэняць яго не толькі вернікі, але і турысты, мастакі.
Архітэктура будынка храма велічная і адначасова простая. Узведзены помнік драўлянага дойлідства з рысамі барока. Знаходзіцца храм на ўзвышшы. Яго з усіх бакоў добра бачна. Дадайце сюды багатую гісторыю мясцовай парафіі. Атрымліваецца выдатная «мадэль» для карцін, а таксама іншых твораў мастацтва.
Нядаўна аб’ект наведалі ўдзельнікі мастацкага пленэру. Хоўхлава было адной з кропак на маршруце творцаў, адной з найбольш цікавых і поўных уражаннямі. Значыць, чакаем карцін з выявай мясцовага касцёла.
Алег БЯГАНСКІ
Фота: архіў Галіны БЯГАНСКАЙ