Яго партрэт будзе змешчаны на Дошку гонару.
А ў час жніва і наогул гэты груз быў залатым: больш за дзве тысячы тон збожжа перавёз Валерый Зянкевіч з поля на збожжаток. Не выпускаў руль з сямі гадзін раніцы да адзінаццаці вечара, намотваў па палявых дарогах больш за 300 кіламетраў. Ды для яго гэта звычайная справа: амаль тры дзесяцігоддзі ў гаспадарцы. Пасля восьмага класа пайшоў вучыцца ў Беразінскае ПТВ-42, са сцен якога выйшаў універсалам, атрымаў спецыяльнасці вадзіцеля, экскаватаршчыка, трактарыста. Адным з першых трактарыстаў калгаса быў яго бацька Канстанцін Дзмітрыевіч, які, на вялікі жаль, рана пайшоў з жыцця. У роднай Зораньцы жыве маці Ніна Іосіфаўна, якая шмат гадоў адпрацавала даяркай на мясцовай ферме. Працавітым і адказным выхавала яна сына, ганарыцца яго поспехамі. У 2011 годзе на рэспубліканскіх «Дажынках», што праходзілі ў Маладзечне, Валерыя Канстанцінавіча ўшаноў-валі за трэцяе месца ў рэспубліканскім спаборніцтве сярод вадзіцеляў сельгаспрадпрыемстваў. Нагадваюць пра гэту па-дзею плазменны тэлевізар, што атрымаў у падарунак, а таксама касцюм (іх пашылі да свята ўсім перадавікам). Адзначаўся ён сярод пераможцаў і на абласных «Дажынках», атрымліваў грамату з рук міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца.
Сціплы і нешматслоўны, пра сябе ён расказвае не вельмі ахвотна, а вось пра калектыў – з вялікай цеплынёй:
— Харошыя хлопцы ў нас! Мікалай Собаль, Леанід Бурскі, Міхаіл Найдзенка – разам з імі з юнацтва працую, мы адна каманда. Механік у нас талковы — Леанід Юрэвіч. Маладая змена добрая: пра Дзмітрыя Акуль-скага, лепшага сярод маладых вадзіцеляў, не раз ваша газета пісала.
Прыемна было даведацца, што сям’я Зянкевічаў выпісвае «Маладзечанку». Жывуць яны ў Груздаве ў доме, які выдзеліла сельгаспрадпрыемства. Прыватызавалі яго, трымаюць гаспадарку. Валерый Канстанцінавіч любіць схадзіць на рыбалку, ды толькі рэдка выпадае вольная хвіліна. Яго жонка Нэлі Міхайлаўна родам з Яхімоў-шчыны, працуе прадаўцом у Маладзечне. У іх дзве дачкі, абе-дзве медыкі: старэйшая Алеся – фельчар-акушэр нашага раддома, Ганна – медсястра ста-лічнага медцэнтра «Маці і дзіця».
— Напэўна, складана кіраваць такой магутнай машынай? – вяртаемся мы да спраў будзённых.
— А што тут складанага? Са-дзіся ды едзь, правілы бяспекі захоўвай, — паціскае плячыма Зянкевіч. – Чатыры гады я за рулём МАЗа, можна сказаць, ён яшчэ новы. Самае галоўнае, каб не псаваўся, каб дэталі былі, калі паломка здарыцца…
— А ў час жніва горача ў кабіне?
— Так, кандыцыянера, як у камбайнах, няма, толькі фортка. Але нічога, увагі на гэта не звяртаеш. Думаеш толькі пра тое, як хутчэй загрузіцца ды разгрузіцца, збожжа сухім на ток прывезці, асабліва калі надвор’е няўстойлівае…
— Чым цяпер займаецеся?
— Работы хапае. Развожу кармы па фермах – у Цюрлі, Аборак, Палачаны, Зораньку. Каля 200 кіламетраў за дзень намотваю – нямала…
Усе дарогі, усе палі ён ведае, як свае пяць пальцаў. Вось-вось пачнецца пасяўная, і Зянкевіч, як і ўсе механізатары, вадзіцелі, убаку не застанецца, будзе падвозіць на палі арга-ніку, угнаенне, насенне. Напружаная вясенняя праца – залог будучага ўраджаю.
— Можна, я паеду ўжо? – з нецярпеннем паглядвае на гадзіннік Валерый Канстанцінавіч.
Шпарка ўскоквае на высокія прыступкі МАЗа і пачынае свой штодзённы маршрут па знаёмых з дзяцінства дарогах. Многія мясцовыя жыхары здалёк пазнаюць яго машыну, махаюць рукой: «Зянкевіч паехаў! Добрай дарогі, зямляк!».
Фота: Аляксей ПЛАТКО.