Новости Молодечно и Молодечненского района

Волонтеры Красного Креста вручили подарки пожилым и инвалидам

  • 2017-11-12 07:26:25
  • Вячаслаў Табулін


— Мы пастаянна клапоцімся аб пажылых людзях, — расказвае старшыня раённага дабрачыннага таварыства Яўгенія Русецкая. — У полі зроку нашых валанцёраў, сясцёр міласэрнасці адзінокія састарэлыя, хворыя, інваліды. У аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва мы наведваліся і раней. Гэту сустрэчу прымеркавалі да  рэспубліканскай акцыі «Клопат».

Валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа загадзя рыхтаваліся да гэтага візіту. Кожнаму жыхару аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян яны ўручылі салодкія падарункі, а таксама цёплыя шкарпэткі, якія звязалі самі.

— Не спыняецца работа і па падтрымцы мнагадзетных сем’яў, — працягвае Я. Русецкая. — Сёлета як ніколі актыўна мы вялі работу ў гэтым кірунку. Толькі ў рамках рэспубліканскай акцыі «У школу разам» дапамогу ў выглядзе школьных прылад, канцтавараў атрымалі больш за 140 хлопчыкаў і дзяўчынак з 47 сем’яў. Таксама дзякуючы абласному аддзяленню Беларускага Чырвонага Крыжа наш раён атрымаў гуманітарны груз з Ісландыі і Даніі з адзеннем для немаўлят і дзяцей малодшага ўзросту. Ён быў размеркаваны сярод 256 сем’яў.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.