Людзі з удзячнасцю ўспаміналі, як многа Вячаслаў Ляшковіч зрабіў для роднай Маладзечаншчыны. Трэба адзначыць, што пахаваны ён на могілках у вёсцы Насілава. Яго магілу сёлета добраўпарадкавалі работнікі УП «Камунальнік». Даглядаць месца пахавання яны будуць і надалей.
Вячаслаў Ляшковіч — былы франтавік, некалькі разоў быў паранены, удзельнічаў у баях за Ленінград. Пасля Перамогі працаваў рэдактарам газеты «Святло камунізму», дырэктарам Мінскага абласнога краязнаўчага музея, займаў партыйныя пасады, быў першым старшынёй раённага савета ветэранаў.
Шчыры патрыёт, Вячаслаў Антонавіч шмат зрабіў для Маладзечанскага раёна, для аднаўлення імён і ўшанавання памяці нашых славутых землякоў. У гонар Вячаслава Ляшковіча названа адна з вуліц нашага горада.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.