Новости Молодечно и Молодечненского района

В Молодечно вручили Ордена Матери

  • 2019-03-22 13:22:40
  • Ірына Рабушка

Нашы гераіні – Ганна Шарамет з Лебедзева, Наталля Усціновіч і Вольга Дземідовіч з Палачан, Алена Рыдлевіч з Чысці, а таксама гараджанкі Ганна Лятко, Вольга Навумчык, Раіса Квяцінская і Вольга Шыцік.  

Цырымонія адбылася ў раённым выканаўчым камітэце. Шчырыя словы віноўніцам урачыстасці адрасаваў старшыня Юрый Горлаў. Ён адзначыў, што мацярынства адказная, цяжкая праца. І дзяржава робіць усё магчымае, каб падтрымаць шматдзетныя сем’і. Юрый Мікалаевіч пажадаў бацькам быць дастойным прыкладам для сваіх дзяцей і іншых сем’яў.

Цяпер на Маладзечаншчыне 182 жанчыны адзначаныя Ордэнам Маці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел і прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва.

Больш падрабязна чытайце ў наступным нумары "Маладзечанскай газеты".

Фота: Аляксей ПЛАТКО.