Новости Молодечно и Молодечненского района

В Молодченно определили места продажи цветов к Радунице

  • 2017-04-11 09:38:10
  • Ірына Рабушка

Гэта вуліцы Прытыцкага (пешаходная зона) і Францішка Скарыны (тратуар з боку царквы), а таксама Старое Места, праезд Савецкі (пляцоўка, што прылягае да гарадскіх могілак) і тэрыторыі ля могілак, размешчаных у раёне (па ўзгадненні з сельвыканкамамі і Радашковіцкім пасялковым Саветам). Пункты рэалізацыі рамеснай прадукцыі будуць працаваць з 22 па 25 красавіка.

У адносінах да парушальнікаў (хто будзе гандляваць у іншыя даты і ў нявызначаных месцах) прадугледжаны штрафныя санкцыі.

Нагадаем, што рамесная прадукцыя – гэта самаробныя вырабы, напрыклад, з лазы, саломы, штучныя кветкі, рытуальныя атрыбуты.