Да масавых палявых работ у гаспадарках раёна рыхтаваліся загадзя -- прыводзілі ў парадак тэхніку і агрэгаты, праводзілі іх бягучы рамонт, тэхабслугоўванне, наладку вузлоў, назапашвалі пасяўны матэрыял і гэтак далей. Хлебаробы ведаюць – ад таго, як яны правядуць пасяўную кампанію, шмат у чым будзе залежаць будучы ўраджай.
Ключавое значэнне на пасяўной мае чалавечы фактар. Вось чаму на Маладзечаншчыне з 30 сакавіка да 30 красавіка праводзіцца месячнік бяспекі ў сельскай гаспадарцы. Яго мэта -- прафілактыка гібелі і траўміравання работнікаў на вытворчасці, стварэнне бяспечных умоў працы і забеспячэнне безумоўнага захавання норм і правіл па ахове працы. Вялікая ўвага ўдзяляецца транспартнай і пажарнай бяспецы пры правядзенні вясенне-палявых работ.
На палявых работах задзейнічана траўманебяспечная тэхніка, таму сярод мерапрыемстваў месячніка, -- правядзенне пазапланавых інструктажоў, прыборны кантроль на наяўнасць алкаголю ў вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў. На кантролі выдача ўдзельнікам работ спецвопраткі, сродкаў абароны, а таксама іншыя пытанні. Мерапрыемствы ахопліваюць усе гаспадаркі раёна.
У тэму. Сёлета ў гаспадарках раёна запланавана пасеяць 4727 гектараў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых, 200 -- грэчкі, 1970 -- цукровых буракоў, 8267 гектараў кукурузы.