Новости Молодечно и Молодечненского района

Узважаная інфармацыя -- сацыяльна важны прадукт

  • 2024-01-08 05:43:01
  • Алег Бяганскі

Толькі тады на газетнай паласе або ў інтэрнэце з’явіцца паведамленне, артыкул або нарыс. Прычым не ананімныя, а за подпісам аўтара.
Чаму гэта важна? Таму што слова можа параніць, а можа ўзвысіць. Мы жывём у соцыуме, і нам неабыякава, якое меркаванне пра нас складваецца ў людзей. Гэта ў многім фарміруе рэпутацыю, уплывае на стаўленне іншых, рашэнні, якія прымае чалавек. А фарміруюць гэтыя меркаванні, у тым ліку, сродкі масавай інфармацыі пры дапамозе сучасных тэхналогій.

У сваю чаргу, толькі ад чалавека залежыць, якой інфармацыяй ён карыстаецца. Гэта як ежа. Спажываеш шкодную -- будзеш хварэць, здаровую -- маеш шанц стаць гарманічнай асобай. Зыходзячы з якіх крытэрыяў можна даведацца, што добра, а што дрэнна? З даўніх часоў людзі выкарыстоўвалі такі спосаб, як спецыяльны знак, кляймо майстра.

Для журналістаў такім знакам з’яўляецца асабістае імя. І яшчэ больш каштоўным і дарагім -- назва выдання. Нельга падвесці калег, а таксама людзей, якія аддалі перавагу менавіта твайму СМІ, нельга памножыць на нуль дасягненні тваіх папярэднікаў. А яшчэ нельга дапусціць, каб у тваім горадзе, вобласці або краіне людзі пачалі ненавідзець адзін аднаго. Парушыць мір -- горшае, што можа здарыцца ў жыцці.

Толькі што завяршылася падпісная кампанія. У «Маладзечанскай газеты» з’явіліся новыя сябры і прыхільнікі. Гэта прыемна. Вельмі добра, што з намі засталіся людзі, для якіх «раёнка» даўно стала сваёй. Мы паважаем сваіх землякоў, ставімся да ўсіх добразычліва. Інакш і быць не можа. Працаваць для жыхароў Маладзечаншчыны ганарова і адказна. А значыць, мы проста не маем права рабіць сваю справу дрэнна.

Пра сваю малую радзіму павінен клапаціцца кожны. Ад журналістаў тут шмат залежыць. Перш за ўсё інфармацыя, якае стварае, а не разбурае, узвышае, а не зневажае, настройвае на стваральную працу, а не сее разлад. Гэта важна ўсяму грамадству і кожнаму з нас.

Алег БЯГАНСКІ.