Новости Молодечно и Молодечненского района

Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь адбываецца ў Маладзечне

  • 2024-05-12 12:56:00
  • Людмила ЦАРЬ

Урачысты рытуал ушаноўвання Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь праходзіць у гімназіі-каледжы мастацтваў.

Нашы дзяржаўныя сімвалы – увасабленне незалежнасці i суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яскравае сведчанне пераемнасці гістарычных традыцый i адвечнага імкнення народа да міру i стваральнай працы.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь змяшчае чырвоную i зялёную палосы. Чырвоны колер сімвалізуе мужнасць i энергію народа, зялёны -- ягo стваральную сілу i працавітасць. Да палотнішча прымыкае белая вертыкальная паласа с беларускім арнаментам, які ўвасабляе жыццёвую сілу зямлі.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь адлюстроўвае духоўныя каштоўнасці нашага народа. У цэнтры знаходзяцца контур Беларусі, які сімвалізуе тэрытарыяльнае адзінства Радзімы, а зямны шар, над якім узыходзіць сонца, -- яе шчаслівы лёс. lx абрамляе вянок з каласоў, ільну i канюшыны, перавіты чырвона-зялёнай стужкай, як сведчанне нашага міралюбства, працавітасці i дабрабыту.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, які напісалі кампазітар Нестар Сакалоўскі i паэты Міхаіл Клімковіч i Уладзімір Карызна, абвяшчае ўсяму свету: мы, беларусы, мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі. 

З прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Алеся Лукоўская. 

 У гонар Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які аб’ядноўвае мільёны патрыётау нашай Радзімы, узняты Дзяржаўны сцяг нашай краіны.

У нашай краіне ёсць традыцыя прынясення Клятвы вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Ад імя маладога пакалення Маладзечанскага раёна клятву вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь прынеслі навучэнцы, студэнты выпускных класаў і выпускнікі курсаў гімназіі-каледжа мастацтваў, якія ўступаюць у самастойнае жыццё.

Упрыгожылі ўрачыстасць прысвячэнні роднаму краю ў выкананні Алесі Ушаковай і творчых калектываў установы адукацыі.

Людміла ЦАР
Фота: Аляксей ПЛАТКО