Новости Молодечно и Молодечненского района

Уличная фотовыставка развернется в Молодечно 23 мая

  • 2017-05-19 10:03:23
  • Алег Бяганскі

Выстаўка будзе разгорнута па вуліцы Прытыцкага насупраць кінатэатра «Радзіма». Адкрыццё — у 16.30.

Асноўныя тэмы — ахова навакольнага асяроддзя і зялёная эканоміка, развіццё сельскіх тэрыторый, дапамога падапечным Беларускага дзіцячага хоспіса і жанчынам, пацярпелым ад дамашняга насілля, прасоўванне еўрапейскага падыходу ў адукацыі і навуцы.

У час мерапрыемства наведвальнікі даведаюцца аб тэрмінах рэалізацыі праектаў, бюджэце і дасягнутых выніках. Прадугледжаны сустрэчы з героямі і ўдзельнікамі.

Еўрапейскі саюз з’яўляецца буйнейшым донарам праграм супрацоўніцтва. У нашай краіне ён фінансуе розныя праекты на суму 29 мільёнаў долараў у год.

Фото: www.mhealth.ru, в качестве иллюстрации.